The measure is available in the following languages:
УСТАВ БЕЛОРУССКОЙ АВТОКЕФАЛЬНОЙ ПРАВОСЛАВНОЙ ЦЕРКВИ 1974 Г.
Автор: Слесарев А.В. | Рубрика: «Белорусская Автокефальная Православная Церковь»
СТАТУТ БЕЛАРУСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ
І. НАЗОЎ
1. Назоў Царквы: ''БЕЛАРУСКАЯ АЎТАКЕФАЛЬНАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА'', у скароце ''БАПЦ''.
ІІ. АГУЛЬНЫЯ АСНОВЫ
2. Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква вядзе свой пачатак з X веку нашае эры. Заснаваная ў Полацкім Княстве й асьвячаная праз Сьв. Ефрасінію Полацкую й Сьв. Кірылу Тураўскага. Яна была кананічна аформлена праз Сусьветную Патрыярхію ў 1291-1316 гадох у Вялікім Княстве Літоўскім (Беларускім). Па страце самастойнасьці ў ХІІІ веку, была адноўленая 23 ліпеня 1922 году й паўторна 2‑га верасьня 1942 г. на Саборах у Менску, як Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква. Адроджаная на чужыне 5‑га чэрвеня 1948 году Саборам у Канстанцыі ў Нямеччыне і аформленая 20 сьнежня 1949 году Саборам Епіскапаў, БАПЦ становіць неадлучную частку Адзінай Сьвятой Сусьветнай Апостальскай Праваслаўнай Царквы, Галава якой - Сам Найвышэйшы Пастыр Госпад наш Ісус Хрыстос.
3. БАПЦ, трымаючыся догматаў і канонаў Сьвятой Сусьветнай Апостальскай Пранай Царквы, у справах свайго нутранога жыцьця кіруецца самастойна на роўных правох з усімі іншымі Аўтакефальнымі Праваслаўнымі Цэрквамі, і ёсьць неза лежная ад якой-небудзь вонкавай, духоўнай улады.
4. БАПЦ вядзе сваё жыцьцё й кіруе ім паводле: (а) Сьвятога Пісьма; (б) Сьвятых Традыцыяў Царквы; (в) Правілаў Сьвятых Апосталаў; (г) Правілаў Сямі Сусьветных Сабораў; (д) Правілаў Сьвятых Айцоў вызнаных Сьвятою Сусьветнаю Апостальскаю Праваслаўнаю Царк воюды Царкоўных Законаў якія датычаць Сьвятых Божых Служ баў і манастырскага жыцьця; (е) Правілаў гэтага Статуту; (ё) Пастановаў Сабораў БАПЦ.
5. Урадавая мова БАПЦ ёсьць беларуская, але ў вонкавых дачыненьнях, ка рыстаецца мова той краіны у якой частка гэтае Царквы знаходзіцца.
ІІІ. МЭТЫ
6. Мэты БАПЦ: (а) даць належную духовую й рэлігійную апеку праваслаўным Беларусам па ўсім сьвеце і зьдзейсьняць ідэі хрысьціянскае ўзаемапомачы сярод вернікаў; (б) пашыраць Хрыстовую Навуку й Хрысьціянскую Мараль; (в) захаваць у непарушнай форме догматы веры й каноны Праваслаўнай Царквы ды беларускія царкоўныя традыцыі; (г) арганізаваць усіх права слаўных Беларусаў у адну цэласьць; (д) падтрымваць сямейную форму жыцьця - аснову здаровага грамадзтва, зьвяр таючы пры гэтым асаблівую ўвагу на падрастаючую моладзь.
7. Дзеля ажыцьцяўленьня сказанага ў параграфе 6 гэтага статуту, БАПЦ пра водзіць сваю арганізацыйную дзейнасьць наступным спосабам: арганізуе епархіі; засноўвае пры епархіях вышэйшыя школы й курсы для кандыдатаў на сьвятароў і дзякоў, а пры парафіях - нядзельныя школы; арганізуе пры епархіях манастыры, парафіі, місіі, прадстаўніцтвы і іншыя інстытуцыі; куп ляе зямлю, купляе або будуе будынкі на патрэбы царкоўна-рэлігійнага жыцьця.
8. Згодна з Божым Словам і царкоўнай традыцыяй ды на падставе царкоўных правілаў, адзначаных у параграфе 4 гэтага статуту, БАПЦ прымае ў сваю юрыс дыкцыю ўсіх тых, хто зьвяртаецца да Яе й шукае духовай апекі.
9. Прылучэньне да БАПЦ іншай царкоўнай ці рэлігійнай праваслаўнай аргані зацыі, якая мела ўласныя нутраныя правілы, праводзіць Першы Герарх, згодна з пастановамі Сабору Епіскапаў БАПЦ у гэтай справе, і з захаваньнем царкоўных правілаў.
IV. СЬВЯТАРСТВА
10 Епіскапы БАПЦ пастаўляюць епіскапаў, ерэяў і дыяканаў - пасьля праверкі іхняе набожнасьці, непахіснасьці ў веры й маральнай годнасьці. Епіскап, ерэй ці дыякан ня мае права самавольна пакінуць пасад, на які ён быў прызначаны ці пастаўлены. Калі-б у сілу абставінаў яму неабходна было гэта зрабіць, ён мусіць атрымаць адпускную грамату ад сваіх вышэйшых уладаў.
А. Епіскап
11. Усе епіскапы БАПЦ роўныя сабе ў сане. Кандыдатаў на епіскапа могуць выстаўляць: Сабор Епіскапаў і Епархіяльны Сабор. Кажны кандыдат мае быць заць верджаны Радай БАПЦ і адказваць усім правілам Сусьветнае Праваслаўнае Царквы.
12. Ніводзін з Епіскапаў ня робіць нічога агульна-царкоўнага без паразуменьня й згоды з іншымі Епіскапамі БАПЦ, ані ня мае кіраўнічага права ў Епархіі іншага Епіскапа, - толькі на просьбу апошняга можа яму памагчы, або на просьбу Сабору БАПЦ.
13. Ніводзін Епіскап БАПЦ на ўласную ініцыятыву, бяз згоды Рады БАПЦ, ня мае права пасьвячаць асобаў у Ерэі ці Дыяканы для юрысдыкцыі не БАПЦ. Ніводзін Епіскап БАПЦ на ўласную ініцыятыву, бяз прыхільнай пастановы Рады БАПЦ, ня мае права прыймаць удзел у хіратоніі Епіскапа для іншае юрысдыкцыі.
Б. Епіскап - Першы Герарх
14. На чале БАПЦ, згодна з 34 Апостальскім Правілам, стаіць Першы Герарх і ён выбіраецца пажыцьцёва на Саборы БАПЦ. Першы Герарх кіруе БАПЦарквою згодна з правіламі гэтага статуту іён ёсьць адначасна Кіраўнічы Епіскап свае Епархіі, а калі абставіны вымагаюць, ён можа мець Вікарнага Епіскапа. Ягоны поўны тытул: ''Яго Міласьць Найпачасьнейшы (імя) Мітрапаліт Беларускае Аўтакефальнае Пра васлаўнае Царквы''.
15. Да правоў і абавязкаў Першага Герарха належаць: (а) дагляд агульнага парадку ў БАПЦ і рэпрэзэнтацыя яе навонкі; (б) скліканьне Сабору БАПЦ, Сабору Епіскапаў і Рады БАПЦ, якімі кіруе асабіста, або вызначае на гэта Епіскапа або сьвятара; (в) прыйманьне заяваў сьвятароў з іншых Праваслаўных Цэркваў, дзеля прыйма іх у юрысдыкцыю БАПЦ; (г) кіраваньне стаўрапігіяльнымі манастырамі; (д) падпісваньне ўзнагародных граматаў і выдаваньне пастырскіх пасланьняў ад сябе ці супольна з іншымі Епіскапамі БАПЦ; (е) дбаньне пра Сьв. Міра й Сьв. Антымінсы; (ё) разгляд скаргаў на герархаў і наданьне ім належнага ходу; (ж) брацкія парады Епіскапам.
16. У выпадку, калі Рада БАПЦ пастановіць праз 2/3 галасоў на сваім па седжаньні, што Першы Герарх ня ў стане выконваць сваіх абавязкаў, ці ў выпадку сьмерці, тады абавязкі Першага Герарха да часу скліканьня Сабору БАПЦ выконвае ягоны Заступнік.
В. Епіскап - Кіраўнік Епархіі
17. Сабор Епіскапаў БАПЦ, са згодай Рады БАПЦ, вызначае Архірэя на Кіраўнічага Епархіяй; ён ачольвае Епархіяльную Ўправу й кіруе дзейнасьцю Епархіі. Ён можа мець сабе Вікарнага Епіскапа, прызначанага Саборам Епіскапаў БАПЦ са згодай Рады БАПЦ. У выпадку звальненьня Катэдры праз Кіраўнічага Епіскапа, Епархіяй кіруе Вікарны Епіскап.
18. Да правоў і абавязкаў Кіраўнічага Епіскапа належыць кіраваньне Епархіяй ува ўсіх галінах ейнага жыцьця: (а) вызначаць і звальняць Кіраўнічых манастыроў, пара фіяў і місіяў; (б) у выпадку патрэбы, вызначаць духоўную асобу на старшынства па седжаньняў Епархіяльнага Сабору, ці Епархіяльнай Управы; (в) сачыць за ма ральным станам клеру й вернікаў і, у выпадку патрэбы, накладаць адміністрацыйныя або духоўныя пакараньні за правіны; (г) рэгулярна наведваць манастыры й парафіі свае Епархіі.
19. Кіраўнічы Епіскап можа выехаць па‑за межы свае Епархіі толькі на чатыр наццаць дзён, а калі неабходна яму выехаць на даўжэйшы час, мае атрымаць дазвол ад Першага Герарха.
Г. Епіскап - Вікарны
20. У адміністрацыйных справах Вікарны Епіскап падпарадкаваны свайму кіраўніку.
Д. Ерэй
21. Кандыдата на ерэя ці дыякана падае Епархіяльная Ўправа або Парафіяльная Рада, паведамляючы пра свой выбар Кіраўнічага Епіскапа свае Епархіі, а кандыдат падае пісьмовую просьбу Епіскапу й, пры пасьвячэньні яго на ерэя ці дыякана, падпісвае й прылюдна складае ў царкве прысягу Епіскапу наступнага зьместу:
''У ІМЯ НАЙСЬВЯЦЕЙШАЕ ТРОЙЦЫ, БОГА АЙЦА, БОГА СЫНА Й БОГА ДУХА СЬВЯТОГА, Я, 3 ВОЛІ БОЖАЕ ПАКОРНЫ СЛУГА, (імя), ПРЫСЯГАЮ ВАШАЙ СЬВЕТЛАСЬЦІ Ў ПРЫСУТНАСЬЦІ НАРОДУ ПРАД ГОСПАДАМ НАШЫМ ІСУСАМ ХРЫСТОМ НА СЬВЯТОЕ ЭВАНГЕЛЬЛЕ Й СЬВЯТЫ КРЫЖ, ШТО БУДУ РУПІЦЦА Й НАВУЧАЦЬ ПРАВАСЛАЎНАЕ ВЕРЫ ДАРУЧАНЫХ МНЕ ВЕРНІКАЎ; БУДУ 3 ПАВАГАЙ I НАБОЖНАСЬЦЯЙ ВЫКОНВАЦЬ БАГАСЛУЖБЫ СУСЬВЕТНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ; НЕ ПАРУШУ ДОГМАТАЎ ЯЕ, А БУДУ ПРЫТРЫМОЎВАЦЦА ЦАРКОЎНЫХ ПРАВІЛАЎ I СТАТУТУ БЕЛАРУСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ; БУДУ ВЫКОНВАЦЬ ПАСТАНОВЫ ЦАРКОЎНЫХ УЛАДАЎ БАПЦ I АГУЛЬНЫХ СХОДАЎ, ДЫ НІЧОГА ШКОДНАГА ДЛЯ БАПЦ, АНІ ДЛЯ ПАРАФІІ, НЯ БУДУ ЧЫНІЦЬ. ПАМАЖЫ МНЕ БОЖА!''.
22. Ерэй або Дыякан: (а) які пераходзіць з іншае Праваслаўнае Царквы ў юрыс дыкцыю БАПЦ, мае злажыць пісьмовую заяву й прысягу, адзначаную ў параграфе 21 гэтага статуту, і мусіць мець адпускную посьветку; (б) які пераходзіць з аднае Епархіі БАПЦ у другую - толькі адпускную посьветку. Епіскап паведамляе Кансысторыю БАПЦ, пра яго прыняцьце.
23. Калі Ерэй або Дыякан, які пераходзіць у юрысдыкцыю БАПЦ, ня можа вы казацца адпускной або высьвячальнай посьветкай, тады ён мае паклікацца на сьвед чаньне двох сьвятароў БАПЦ якія ведаюць яго ня менш трох гадоў і паручаюцца за яго, што ён сапраўдны ерэй або дыякан.
24. Ерэй або Дыякан, адзначаны ў параграфах 22 і 23 гэтага статуту, мае атры маць ад Епіскапа БАПЦ посьветку што ён прыняты ў юрысдыкцыю БАПЦ; толькі тады ён лічыцца праўным сьвятаром БАПЦ.
25. Ерэй ня мае кіраўнічага права ў другой парафіі бяз ведама й згоды кіраўніка той парафіі.
Е. Ерэй - Кіраўнік Парафіі (настаяцель)
26. На чале парафіі стаіць сьвятар -Кіраўнічы Парафіі, прызначаны Кіраўнічым Епіскапам, у юрысдыкцыі якога гэтая парафія знаходзіцца. У парафіі можа быць некалькі ерэяў і дыяканаў і ўсе яны прызначаюцца Кіраўнічым Епіскапам ды падлягаюць Кіраўніку Парафіі. Кіраўнічы Парафіі поўнасьцяй падпарадкаваны свайму Епіскапу і, апрача выконваньня Багаслужбаў, стаецца духовым апякуном і дарадчыкам парафіянаў, настаўнікам Закону Божага; ён вядзе мэтрычныя запісы хросту, шлюбу й сьмерці парафіянаў, вядзе хроніку падзеяў у парафіі. Усе сувязі Кіраўніка Парафіі з рэлігійнымі ўстановамі або парафіямі іншых юрыс дыкцыяў маюць праводзіцца толькі ў паразуменьні й за згодай Кіраўнічага Епіскапа.
Ё. Дыякан
27. Дыякан падпарадкоўваецца свайму Кіраўнічаму Парафіі.
Ж. Іпадыякан
28. Кандыдата ка іпадыякана падае Кіраўнічы Парафіі, а Епіскап высьвячае яго на іпадыякана. Іпадыякан падлягае свайму Кіраўніку.
V. ДАВЕРАНЫЯ
29. Афармленьне куплі ці прадажы нерухомай царкоўнай маёмасьці, зямлі й бу дынкаў, праводзяць давераныя, лікам ня менш як тры асобы, (калі больш як тры, лік давераных мае быць няпарны). Для афармленьня куплі маёмасьці ў карыстаньне Кансысторыі - давераных вызначае Кансысторыя; у ка рыстаньне Епархіі - выбірае Епархіяльная Ўправа; у карыстаньне Парафіі - выбірае Парафіяльная Рада. Яны могуць займаць іншыя пасады ў царкоўным жыцьці. Давераныя праводзяць куплю або продаж ад імя Кансысторыі, Епархіі або Парафіі, як адзначана ў параграфе 107 гэтага статуту.
VI. ПАРАФІЯНІН
30. Асобы праваслаўнага веравызнаньня, пачынаючы з васемнаццаці летніх, могуць быць паўнапраўнымі парафіянамі парафіі БАПЦ, калі яны падпа рад коў ваюцца духоўным уладам БАПЦ і выконваюць абавязкі наложаныя на іх парафіяй. Асобы маладзейшыя за 18-летніх упісваюцца ў парафію праз праўных парафіян - бацькоў ці апякуноў.
31. Улік парафіянаў вядзецца паводле нормы: (а) імя й прозьвішча, сямейны стан; (б) дата нараджэньня, хросту й шлюбу; (в) дата прыняцьця ў парафію; (г) дата сьмерці.
32. Кажны парафіянін павінен выконваць наступнае: (а) наведваць Багаслужбы, трымацца правілаў посту, споведзі й Сьв. Прычасьця; (б) працаваць для дабра парафіі й выхоўваць сваіх дзяцей у праваслаўнай веры.
33. Той хто хоча быць парафіянінам, складае пісьмовую заяву на рукі Кіраўніка Парафіі, і яна мае быць разгляданая на чарговым паседжаньні Парафіяльнае Рады, але толькі ў прысутнасьці й згодзе Кіраўніка Парафіі, і запісана да пратаколу па седжаньня. Новапрыняты парафіянін мае права галасаваць на парафіяльных сходах з дня яго прыняцьця, але выбраны на які-небудзь пасад у парафіі ён можа быць толькі пасьля аднаго году ягонага належаньня да парафіі. Гэтае вымаганьне можа быць адхілена галасаваньнем на парафіяльным перавыбарным сходзе бальшынёю прысут ных паўнапраўных парафіянаў. Парафіянін, які перайшоў з другой парафіі БАПЦ і мае адпускную грамату ад кіраўніка той парафіі, мае права галасаваць і быць выбраным на пасад у новай парафіі з дня яго прыняцьця, калі ён адказвае вымогам параграфаў і 102 гэтага статуту. Нікому не дазваляецца быць адначасна пара фіянінам у дзьвёх парафіях БАПЦ.
А. Абавязкі Паўнапраўнага Парафіяніна
34. Паўнапраўны парафіянін: (а) ёсьць асоба праваслаўнага веравызнаньня як акрэсьлена ў параграфе 30 гэтага статуту; (б) быў прыняты й належыць да парафіі, параграфы 30 і 32 гэтага статуту; (в) рэгулярна наведвае Багаслужбы, трымаецца правілаў споведзі й Сьв. Прычасьця, параграф 32 гэтага статуту; (д) плаціць у парафію складку й не залягае больш за год, параграф 102 гэтага статуту; (е) выконвае царкоўныя абавязкі й падпарадкуецца ўладам БАПЦ.
Б. Правы Паўнапраўнага Парафіяніна
35. Кожны паўнапраўны парафіянін, акрэсьлены ў параграфе 34 гэтага статуту, мае права: (а) галасаваць на парафіяльных сходах, параграф 87 гэтага Статуту; (б) атрымаць упаўна важаньне ад іншага паўнапраўнага парафіяніна; (в) атрымаць інфармацыі аб фінансавым стане парафіі ад парафіяльнай рэвізійнай камісіі на працягу аднаго месяца; (г) атрымаць належную духовую й рэлігійную апеку праваслаўнае царквы; (д) быць выбраным дэлегатам у Раду БАПЦ, у Епархіяльную Управу БАПЦ, у адну з рэвізійных камісіяў у царкоўнай адміністрацыі.
36. Выключэньне парафіян з парафіі праводзіцца на паседжаньні Парафіяльнае Рады, але толькі ў прысутнасьці й пры згодзе Кіраўніка Парафіі і яно можа стацца: за дзейнасьць шкадлівую для парафіі, супрацьхрысьціянскія ўчынкі й непадпа рад ка ваньне ўладам БАПЦ. Выключаны парафіянін мае права адклікацца да Кіраўнічага Епіскапа, які вырашае справу канчаткова.
VII. САБОР БАПЦ
37. Сабор БАПЦ -найвышэйшая ўлада БАПЦ -склікаецца рэгулярна што шэсьць гадоў. У выпадку патрэбы можа быць скліканы надзвычайны Сабор БАПЦ. Сабор правамоцны, калі ў ім удзельнічае больш за палавіну ўсіх парафіяў БАПЦ і Епіскапаў БАПЦ.
38. Сабор БАПЦ мае наступны засяг дзейнасьці: (а) выбары Першага Герарха, Рады БАПЦ і Рэвізійнае Камісіі БАПЦ; (б) зацьверджаньне зьмены ці папраўкі да гэтага статуту; (в) выносіць пастановы ў паважных агульна-царкоўных справах БАПЦ.
39. Дэлегаты на Сабор БАПЦ: (а) усё сьвятарства БАПЦ апрача забароненых уладамі БАПЦ; (б) два дэлегаты ад кажнага манастыра й ад кажнай парафіі; (в) усе сябры Рады БАПЦ і Рэвізійнай Камісіі БАЛЦ; (г) рэдактар афіцыйнага выдавецтва пры Кансысторыі; (д) дырэк тары школаў пры епархіях.
40. Кажная ўстанова - Рада БАПЦ, Рэвізійная Камісія, Манастыр, Парафія - мае выдаць сваім дэле гатам на Сабор, за подпісам свайго кіраўніка, пасьведчаньне не пазьней за чатыры тыдні перад датаю адкрыцьця Сабору. У пасьведчаньні мае быць: імя, прозьвішча й адрыс дэлегата. Кажнаму дэлегату, незалежна ад яго становішча ў БАПЦ, належыць толькі адзін голас на Саборы. Дэлегат, які ня можа прысутнічаць на Саборы, дае другому дэлегату сваё ўпаўнаважаньне галасаваць ад яго імя; адна асоба можа мець толькі два ўпаўнаважаньні.
41. Арганізацыйную й падгатаваўчую працу Сабору праводзіць Кансысторыя. За згодаю Першага Герарха, Кансысторыя вызначае дзень, час і месца Сабору. У паве дамленьні пра Сабор мае быць пададзены парадак дня, і яно мае быць выслана ўсім епархіяльным управам, манастырам, парафіям і ўстановам БАПЦ не пазьней як ча тыры месяцы перад пачаткам Сабору, або адзін месяц у выпадку Надзвычайнага Сабору. Парадак дня Сабору апрацоўвае Рада БАПЦ.
42. Загадзьдзя, перад Саборам, Рада БАПЦ вызначае мандатную камісію з трох асоб - адзін сьвя тар ідва вернікі - якая на пачатку Сабору правярае правамоцнасьць дэлегатаў і дае справаздачу Старшыні Сабору БАПЦ. Прыбыўшыя на Сабор дэлегаты павінны запісацца ў мандатнай камісіі ды выказацца пасьвед чаньнем.
43. Рада БАПЦ вызначае Рэзалюцыйную Камісію з трох дэлегатаў, якія прыйма юць да перагляду ўсе прапановы перад тым як яны маюць ісьці да разгляду на Сабор. Паседжаньні Рэзалюцыйнай Камісіі маюць быць адчыненымі, каб асобы якія падаюць прапановы, маглі абараняць іх.
44. Адчыняе й кіруе Саборам Першы Герарх або вызначаная праз яго асоба. У прэзыдыюм Сабору выбіраюцца ня меньш як чатыры асобы, духавенства й вернік, і два пісары для запісу пратаколу. Кажная пастанова Сабору БАПЦ мае быць пацьверджана бальшынёй Епіскапаў прысутных на Саборы. Епіскапы могуць не зацьвердзіць пастановы, калі яна супярэчная з царкоўнымі канонамі.
45. Усе справы на Саборы вырашаюцца звычайнай бальшынёй галасоў пры ад крытым галасаваньні праз падыманьне рук; але на жаданьне двух ці больш дэлегатаў галасаваньне мае быць тайным; у выпадку роўнасьці галасоў вырашае голас Стар шыні Сабору.
46. На час выбару Першага Герарха БАПЦ, Старшынёю на Саборы становіцца Старшыня Мандатнай Камісіі, і галасаваньне мае быць тайным. Каб быць выбраным на Першага Герарха, трэба атрымаць дзьве траціны галасоў правамоцных дэлегатаў прысутных на Саборы асабіста або праз ўпаўнаважаньні. Калі пры першым гала саваньні, пры трох ці больш кандыдатаў ніводзін з іх не атрымае вымаганай баль шыні, тады кандыдат з найменшым лікам галасоў адпа дае і галасаваньне паўта раецца. У выпадку, калі ніводзін з кандыдатаў не атрымае вымаганай бальшыні галасоў, тады справа йдзе на разгляд Сабору Епіскапаў, які й выбірае Першага Герарха. Пасьля выбару Першага Герарха, папярэдні Старшыня Сабору вяртаецца й далей вядзе Сабор.
VІІІ. САБОР ЕПІСКАПАЎ
47. Сабор Епіскапаў складаецца з усіх епіскапаў БАПЦ і праводзіцца пад стар шынствам Першага Герарха, або вызначанага праз яго Епіскапа. У адсутнасьці Пер шага Герарха Сабор праводзіць, зь ведама яго, ягоны Заступнік.
48. Сабор правамоцны пры наяўнасьці ўсіх епіскапаў, апрача тых, якія не маглі прыбыць з уважлівых прычынаў. Пастановы на Саборы прымаюцца ў згоднасьці бальшыні прысутных. Ніхто з прысутных на нарадзе не павінен устрымлівацца ад галасаваньня. Сакратар Сабору Епіскапаў -той самы сакратар Кансысторыі, бяз права голасу, калі ён не Епіскап.
49. Чарговыя нарады Сабору Епіскапаў адбываюцца два разы на год, паводле ўсталяванага часу канонамі. Нечарговыя нарады Епіскапаў могуць склікацца паста новамі самых Епіскапаў, альбо на загад Першага Герарха, ці на жаданьне аднаго або больш епіскапаў.
50. Да кажнай пастановы Сабору Епіскапаў ставіцца нумар і дата, і яна падпіс ваецца сакратаром і старшынёю Сабору. Пастановы ў справе парушэньня догматаў веравызнаньня падпісваюцца ўсімі прысутнымі на Саборы Епіскапамі.
51. На Саборы Епіскапаў БАПЦ разглядаюцца наступныя справы: (а) пытаньні навукі, веры, царкоўных правілаў, абрадаў і зацьверджаньне новых малітваў; (б) хіратоніі епіскапаў; (в) зацьверджаньне перакладу ў беларускую мову Сьв. Пісьма, кніг для Багаслужбаў і сьпеву, падручнікаў для навукі рэлігіі; (г) царкоўныя казаньні й навукі маралі; (д) падзел Епархіяў і вызначэньне сталага Кіраўнічага Епіскапа на Епархію, альбо тым часовага адміністратара Епархіі; (е) звальненьне або перавод Епархіяльнага Епіскапа; (ё) вызначэньне заступніка Першага Герарха; (ж) узнагароды сьвятаром; (з) прыймо сьвятароў з іншае Праваслаўнае Царквы; (і) выбар кандыдата на Першага Герарха; (й) зацьверджаньне правілаў для манастыроў; (к) вызначэньне камісіі для праверкі кандыдата на епіскапа; (л) пытаньне сувязі з іншымі Праваслаўнымі Цэр квамі; (м) скаргі на епіскапаў, пазбаўленьне сьвятарскага сану або нанава ўстанаў леньне іх у сане й правох.
ІХ. РАДА БАПЦ
52. Да Рады БАПЦ належаць усе Епіскапы БАПЦ. Апрача іх на Саборы выбіра юцца на шэсьць гадоў сем сьвятароў (ерэі й дыяканы) і да васьмі вернікаў. Сябрамі Рады БАПЦ могуць быць толькі тыя асобы, якія праз тры гады былі й надалей астаюцца паўнапраўнымі парафіянамі парафіяў БАПЦ. Духоўная асоба пазбаўленая сану, або пад якой колечы забаронай свайго Архірэя, аўтаматычна выключаецца з Рады. У выпадку выбыцьця з Рады сябры, ці адсутнасьці бяз уважлівых прычынаў на паседжаньні Рады БАПЦ праз два гады -Першы Герарх, са згодай Рады БАПЦ, вызначае новага сябру на звольненае месца.
53. Да абавязкаў Рады БАПЦ належаць: (а) нагляд над царкоўнай адмініс трацыяй, фінансамі Царквы, гаспадарка агульнай маёмасьці; (б) разгляд і за цьвер джаньне гадавога бюджэту апрацаванага Кансысторыяй; (в) выдаваньне па трэбных кніжак, падручнікаў і часопісаў; (г) канчатковая пастанова ў справах куплі й прадажы будынку й зямлі Епархіяй ці Парафіяй; (д) вызначэньне Кансысторыі з пяці асобаў - епіскап, два ерэі й два вернікі - спаміж сяброў Рады БАПЦ; (е) заць верджаньне кандыдата на епіскапа; (ё) разгляд акту Рэвізійнай Камісіі БАПЦ; (ж) вызначэньне статутовай камісіі й камісіяў для палагоджаньня насьпелых спраў.
54. Старшыня Рады БАПЦ - Першы Герарх - праз сакратара Кансысторыі, склікае Раду на паседжаньні паводле свайго меркаваньня, або на жаданьне трох ці больш сяброў Рады. Паседжаньні Рады БАПЦ нармальна адбываюцца два разы на год, або больш у выпадку патрэбы, і правамоцныя, калі на іх прысутнічае Першы Герарх або вызначаны праз яго заступнік і звычайная бальшыня Радных. Усе справы на паседжаньні вырашаюцца звычайнай бальшынёй галасоў прысутных. На жаданьне аднаго з прысутных галасаваньне мае быць тайным. Пратакол паседжаньня падпісвае сакратар і старшыня паседжаньня.
Х. КАНСЫСТОРЫЯ
55. Сябры Кансысторыі БАПЦ выбіраюцца, як адзначана ў параграфе 53 пункце (д) гэтага статуту. Старшыня Кансысторыі ёсьць епіскап. Усе дакумэнты, пісаныя ў Кансысторыі падпісваюць старшыня й сакратар Кансысторыі. Выдатковыя чэкі падпісваюць старшыня й скарбнік Кан сысторыі або вызначаныя ерэі. На кажнае выдаткаваньне павінны быць апраўдальныя дакумэнты.
56. Да абавязкаў Кансысторыі БАПЦ належаць: (а) выкананьне пастановаў Са бору БАПЦ, Сабору Епіскапаў і Рады БАПЦ; (б) цесная лучнасьць з епархіямі й парафіямі; (в) арганізацыя збору ахвяраў і ўкладаньне бюджэту БАПЦ; (г) вядзеньне дакладнага ўліку рухомае й нярухомае маёмасьці БАПЦ; (д) пісьмовы ўлік сьвятароў БАПЦ; (е) барона інтарэсаў БАПЦ у выпадку патрэбы; (ё) купля ці продаж зямлі й будынкаў, калі на гэта маецца пастанова Рады БАПЦ,
ХІ. РЭВІЗІЙНАЯ КАМІСІЯ БАПЦ
57. Рэвізійная Камісія БАПЦ складаецца з трох асоб: старшыні, ягонага намесьніка й сакратара, і трох заступнікаў, выбраных на Саборы БАПЦ на шэсьць гадоў. Сябры яе маюць адказваць вымогам адзначаным у параграфах 32 і 102 гэтага статуту. У выпадку выбыцьця сябры з Камісіі, Рада БАПЦ вызначае новага сябру з паміж заступнікаў. Сябры й заступнікі іх ня могуць належаць да Рады БАПЦ ані да Епархіяльнае Ўправы. Рэвізійная Камісія БАПЦ павінна ня менш як адзін раз на год правяраць дзейнасьць, касу, банкавае конта й кнігаводзтва Кансысторыі, Епар хіяльных Управаў і іншых царкоўных установаў, а таксама жадаць ад Парафіяльнай Камісіі праверкі ў Парафіі.
ХІІ. ЦАРКОЎНЫ СУД
58. Ані вернікі ані ерэі БАПЦ, маючы спрэчкі ў царкоўна-грамадзкім жыцьці павінны зьвяртацца ў сьвецкія суды для вырашэньня іхнае справы.
59. Усе спрэчныя справы ці скаргі падаюцца, праз Кансысторыю БАПЦ, у Раду БАПЦ дзеля рашэньня ці даная справа заслугоўвае на разгляд Царкоўным Судом.
60. Калі будзе патрэба, Рада БАПЦ вызначае Царкоўны Суд з трох вернікаў БАПЦ для разгляду судовых спраў, разводаў, скаргаў ці непаразуменьняў у цар коўна-грамадзкім жыцьці вернікаў, парафіяў ці епархіяў. Сябры Царкоўнага Суда не па вінны мець пасрэднай ці беспасрэднай лучнасьці з разгляданай справай, ані быць кроўна пасвоенымі з зацікаўленымі ў гэтай справе. Старшыня Царкоўнага Суда мае быць духоўная асоба. Царкоўны Суд раз глядае справу й выносіць прысуд на аснове правілаў, пералічаных у параграфе 4 гэтага статуту. Ад прысуду засуджанаму прыслугоўвае права апэляцыі да Рады БАПЦ, пастанова якой ёсьць канчатковай. Увесь ход суда запісваецца ў пратакол і перадаецца разам з усімі дакумэнтамі справы Сакратару Кансысторыі БАПЦ які паведамляе Раду БАПЦ і абодва бакі пра прысуд.
61. Справа ў якой замешаны Епіскап уперш падаецца на разгляд да Сабору Епіскапаў БАПЦ. У выпадку калі Сабор Епіскапаў ня зможа вырашыць гэтай справы, яна падаецца ў Раду БАПЦ для канчатковага вырашэньня. Калі ў судовай справе замешаны ерэй, тады справу разглядае Епіскап і двух ерэяў.
62. Толькі Сабор Епіскапаў мае права накладаць наступныя кары: (а) накладаць анафаму й адлучаць ад Царквы сьвятароў і вернікаў; (б) пазбаўляць сьвятароў сану, манахаў і манахінь манаства, а епіскапаў епархіяльнага пасаду.
63. Як той, хто падае ў суд, так і пазваны, мае права выставіць сьведкаў дзеля доваду свае праваты, а таксама наймаць адвакатаў на сваю абарону. На судовай сэсіі маюць прысутнічаць абодва бакі. Калі-б сталася, што адну гадзіну пасьля часу выз начанага на пачатак сэсіі, адсутнічае той, хто падаў скаргу або пазваны, тады суд адкладаецца ня больш як на месяц. Калі-б пры паўторным пакліканьні таксама адсутнічаў той, хто падаў скаргу, тады справа анулюецца, а калі пазваны, тады ён прызнаецца вінным.
ХІІІ. ЕПАРХІЯ
64. БАПЦ дзеліцца на Епархіі. Межы Епархіі вызначае Сабор Епіскапаў. Усе манастыры, апрача стаўрапігіяльных, якія знаходзяцца на тэрыторыі Епархіі, пад лягаюць беспасярэдне Кіраўнічаму Епіскапу той-жа Епархіі. Усе парафіі, місіі інсты туцыі ды іншыя рэлігійна-царкоўныя арганізацыі ў адміністрацыйным парадку падлягаюць Епархіяльнай Управе.
А. Епархіяльная Ўправа
65. Епархіяльная Ўправа, на чале з Кіраўнічым Епіскапам, кіруе Епархіяй згодна з правіламі адзначанымі ў параграфе 4 гэтага статуту. Усе пастановы Сабору БАПЦ, Рады БАПЦ ды распараджэньні Кансысторыі БАПЦ абавязваюць Епархіяльную Ўправу. Епархіяльная Ўправа кіруе справамі адміністрацыйнымі, асьветнымі й місійнымі, гаспадарчымі й фінансавымі ў Епархіі. Епархіяльная Ўправа складаецца з пяці асоб: епіскап й чатыры асобы выбраныя на Епархіяльным Саборы (два сьвятары й два вернікі), а таксама выбіраюцца два сьвятары й два вернікі як заступнікі. Епар хіяльная Ўправа выбіраецца на пяць гадоў і лік сяброў яе, у меру патрэбы, можа быць павялічаны. Калі-б адзін з сяброў Епархіяльнай Ўправы выбыў перад тэрмінам, тады на звольненае месца Кіраўнічы Епіскап вызначае новага сябру спаміж заступнікаў да канца кадэнцыі.
66. Сакратаром Епархіяльнай Ўправы мае быць сьвятар. Ён наглядае за спраў насьцяй канцылярыі й падпісвае ўсе паведамленьні й лісты што выходзяць з кан цылярыі ўправы.
67. Усе справы ў Епархіяльнай Управе вырашаюцца звычайнай бальшынёй галасоў. Паседжаньне правамоцнае, калі на ім прысутнічае Кіраўнічы Епіскап, або ўпаўнаважаны праз яго заступнік, і тры сябры Епархіяльнай Управы. Усе справы ў юрысдыкцыі Епархіі што не даюцца залагодзіць на месцы, перадаюцца да выра шэньня ў Кансысторыю БАПЦ.
Б. Епархіяльны Сабор
68. Епархіяльны Сабор склікаецца раз у пяць гадоў, а ў выпадку патрэбы ён можа склікацца ў іншы час, не парушаючы пяцігадовую чарговасьць. Дэлегаты на Сабор: усё сьвятарства Епархіі; сябры Епархіяльнай Управы; па два дэлегаты ад кажнай парафіі; па адным дэлегаце ад місіі й інстытуцыі пры Епархіі. Манастыры прадстаўляюць: Ігумен/Ігуменя й адзін дэлегат манах/манахіня ад кажнай поўнай ці пачатай трыццаткі манахаў.
69. На падставе пастановы Епархіяльнай Управы Кіраўнічы Епіскап паведамляе манастыры, інстытуцыі, парафіі й місіі пра Сабор, не пазьней за тры месяцы перад вызначанай датай Сабору. У паведамленьні мае быць сказаны дзень, час і месца ды парадак нарадаў. Сьпісак дэлегатаў на Епархіяльны Сабор ад парафіяў і місіяў пад пісваюць - кіраўнічы ерэй і старшыня парафіі ці кіраўнік установы, і перасылаюць у Епархіяльную Ўправу не пазьней за месяц перад вызначанай датай Сабору. Перад пачаткам Сабору ўсе дэлегаты маюць запісацца ў сакратара Епархіяльнай Управы, які правярае праўнасьць дэлегатуры паводле сьпіску.
70. На Епархіяльным Саборы разглядаюцца й выносяцца пастановы ў наступных справах: (а) выбар Епархіяльнай Управы; (б) адміністрацыйных, гаспадарчых, фінан савых, місійных і асьветных справах Епархіі; (в) пры патрэбе - выбар кандыдата на епіскапа.
71. Епархіяльны Сабор правамоцны, калі на ім прадстаўлены дзьве траціны парафіяў Епархіі, Старшыня Сабору -Кіраўнічы Епіскап або вызначаная праз яго духоўная асоба. Усе пастановы Сабору вырашаюцца звычайнай бальшынёй галасоў прысутных дэлегатаў і упаўнаважаньняў. Пастановы, падпісаныя Кіраўнічым Епіскапам, неадкладна перадаюцца ў Кансысторыю БАПЦ. Епархіяльны Сабор ня мае права прыймаць па становы якія пярэчылі-б параграфу 4 гэтага статуту. Пастановы выхаду Епархіі з юрысдыкцыі БАПЦ незаконныя, а Кіраўнічы Епіскап, калі ён згодны з гэтымі пастановамі, пазбаўляецца кіравецтва Епархіяй.
ХІV. ПАРАФІЯ
72. Парафія - асноўная складовая адзінка Епархіі ў адміністрацыйным падзеле БАПЦарквы. Форма назову й загалоўкі на афіцыйных лістох Парафіі павінны быць:
Беларуская Аўтаке фальная Праваслаўная Царква
Парафія Сьвятога (Імя) у (места)
73. Парафія, дзеля зьдзейсьненьня мэтаў адзначаных у параграфе 6 гэтага ста туту, будуе ці купляе храм, будуе або купляе будынкі й зямлю для царкоўна-рэлігійных мэтаў; даглядае царкоўную маёмасьць, утрымоўвае сьвятарства парафіі й царкоўны хор; арганізуе Брацтва, Сястрыцтва, гурткі моладзі ці іншыя зьяднаньні дзеля навучаньня Закону Божага ды аховы беларускіх праваслаўных традыцыяў; дбае пра матэрыяльныя сродкі Парафіі праз ладжаньне канцэртаў, дакладаў, зьбіраньне ахвя раў і іншае; арганізуе й даглядае парафіяльную школу, і ў патрэбе, па маг чымасьці -памагае бедным і нядужым парафіянам.
74. Новая Парафія БАПЦ адчыняецца на просьбу ня менш дзесяці вернікаў якой небудзь мясцовасьці, пры ўмове, што гэтая парафія мае магчымасьці на разьвіцьцё. Пры адчыненьні новае, ці пераходнае парафіі з іншай праваслаўнай Царквы ў юрысдыкцыю БАПЦ, мае быць прынятая пастанова Парафіяльнага Сходу дадзенай Парафіі, што яна дабравольна ўваходзіць пад юрысдыкцыю БАПЦ і падпарад коўваецца ўсім правілам гэтага статуту. Арыгінал такога пратаколу, падпісанага ўсёй Парафіяльнай Радай, мае трымацца ў архіве Кансысторыі БАПЦ. На яго аснове праводзіцца прыняцьце новае Парафіі ў юрысдыкцыю БАПЦ.
75. Уся рухомая й нерухомая маёмасьць і ўвесь інвэнтар - куплены ці ахвя раваны праз каго-колечы, фонды банкавага конта ці касы, што знаходзяцца ў карыстаньні пад уладай і кіраўніцтвам Парафіі, - усё гэта бясспрэчная ўласнасьць Парафіі.
76. Калі-б Кіраўнік Парафіі або сябры Парафіяльнае Рады, ці Парафіяльнае Рэві зійнае Камісіі, пасьля выбару іх на пасады, ня прызналі над сабой улады Кіраўнічага Епіскапа ў юрысдыкцыі якога гэтая Парафія знаходзіцца, тады яны аўта матычна пазбаўляюцца пасады, на якую яны былі пастаўленыя або выбраныя, а Кіраўнічы Епіскап вызначае часовыя кіраўнічыя ўстановы Парафіі. Тым-часовая Парафіяльная Рада, у часе вызначаным кіраўнічым Епіскапам, не пазьней як за шэсьць месяцаў, мае склікаць пара фіяльны сход і правесьці новыя выбары Парафіяльнае Рады й Пара фіяльнае Рэвізійнае Камісіі. Пазбаўленыя сваёй пасады, былы старшыня або сябры Парафіяльнае Рады, маюць права апэляцыі да Рады БАПЦ. Рада БАПЦ, дзеючы праз свайго сакратара, мусіць адказаць на апэляцыю на працягу трох месяцаў.
77. У выпадку, калі-б бальшыня сяброў або ўся Парафіяльная Рада адмовілася выконваць свае функцыі й падалася да дымісіі, тады Кіраўнік Парафіі, з ведама Кі раў нічага Епіскапа, вызначае тым-часовую Парафіяльную Раду пад сваім стар шынст вам. Выбары новае Парафіяльнае Рады маюць адбыцца не пазьней трох месяцаў ад даты вызначэньня тым-часовай Парафіяльнай Рады. Сябры Парафіяльнай Рады, якая падалася да дымісіі, маюць перадаць усе афіцыйныя справы, кнігі, грошы й даку мэн ты Кіраўніку-Старшыні тым-часовай Парафіяльнай Рады. У выпадку непа разуменьня між Кіраўніком і Парафіяльнай Радай, справу вырашае Кіраўнічы Епіскап Епархіі.
А. Кіраўніцтва Парафіі
78. Парафіяльная Рада выбіраецца на Парафіяльным Сходзе на два гады ў складзе: старшыня, заступнік старшыні, сакратар, скарбнік, стараста й заступнік старасты, ды ўваходзіць сьвятарства Парафіі з правам голасу. Пры патрэбе лік сяброў Парафіяльнае Рады можа быць павялічаны. Падзел пасадаў у Парафіяльнай Радзе адбываецца на першым паседжаньні Парафіяльнай Рады пасьля выбараў. Пара фіяльная Рада, у згодзе й супрацоўніцтве з Кіраўнічым Парафіі, вядзе адмініс трацыйна-гаспадарчыя справы, арганізуе жыцьцё парафіі згодна з гэтым статутам і пастановамі сходаў парафіі. У выпадку хваробы Кіраўнічага Парафіі, Парафіяльная Рада выплачвае яму грашовую аплату згодна з умовай на працягу трох месяцаў.
79. Старшыня, ў паразуменьні й згодзе з Ерэям-Кіраўніком, кіруе ўсёй дзейнась цяй Парафіяльнай Рады. Заступнік старшыні выконвае гэтую функцыю ў часе адсутнасьці старшыні.
80. Сакратар афармляе ўсе справы Парафіі, вядзе карэспандэнцыю з вышэй шымі ўладамі й парафіянамі, перахоўвае ўсе атрыманыя лісты й копіі высланых лістоў, вядзе кнігу карэспандэнцыі, піша пратаколы паседжаньняў Парафіяльнай Рады. У выпадку адсутнасьці сакратара старшыня паклікае аднаго з радных для напісаньня пратаколу паседжаньня.
81. Скарбнік зьбірае парафіяльныя складкі й ахвяры на царкву, сочыць за прыбыткамі й выдаткамі ў парафіі, афармляе кнігаводзтва й падае грашовую справаздачу на кажнае паседжаньне Парафіяльнае Рады.
82. Стараста трымае парадак і чысьціню ў храме, дбае пра дапамогу на Бага службах і пра свае-часовае забясьпечаньне ўсім патрэбным для Багаслужбаў. Зас тупнік старасты памагае старасьце й заступае яго ў выпадку патрэбы.
Паседжаньні Парафіяльнае Рады
83. Паседжаньні Парафіяльнае Рады склікае старшыня ў паразуменьні з кіраў ніком пажадана раз у месяц, але не радзей як раз на два месяцы. Нарады правамоцныя, калі на паседжаньні прысу тнічае кіраўнік, старшыня або ягоны заступнік і два іншыя сябры Парафіяльнае Рады. Усе пастановы Парафіяльнае Рады запісваюцца да пратаколу, які падпісваюць старшыня, сакратар і кіраўнічы парафіі. Усе пытаньні на паседжаньні вырашаюцца звычайнай бальшынёй галасоў. У выпадку роўнасьці галасоў за й супраць, голас кіраў ніка вырашае.
Парафіяльная Рэвізійная Камісія
84. На агульным Парафіяльным Сходзе выбіраецца на два гады Парафіяльная Рэвізійная Камісія ў складзе старшыні, сакратара й сябры (і два заступнікі). Камісія правярае гас падараньне царкоўнай маёмасьцяй, грашовы разьлік, кнігаводзтва і ўсю дзей насьць Парафіяльнае Рады; праводзіць кантролю ў меру патрэбы, але не радзей як раз на год і абавязкова перад Сходам Парафіі. Камісія праводзіць рэвізію з уласнае ініцыятывы, на жаданьне Рэвізійнай Камісіі БАПЦ, Кіраўнічага Парафіі або на пісь мовае жаданьне трох ці больш паўнапраўных сяброў Парафіі.
85. 3 кажнае рэвізіі Парафіяльная Рэвізійная Камісія складае адмысловы акт, падпісаны ўсімі сябрамі Камісіі, але ня менш як двума. Адна копія акту перадаецца ў Кансысторыю БАПЦ, другая Кіраўнічаму Епіскапу, трэцяя Кіраўніку Парафіі, а чацьвертая ў Парафіяльную Раду. Акт рэвізіі чы таецца на звычайным сходзе парафіі пасьля справаздачы сяброў Парафіяльнае Рады.
Сябры Парафіяльнае Рады й Парафіяльнае Рэвізійнае Камісіі
86. Сябрамі Парафіяльнае Рады й Парафіяльнае Рэвізійнае Камісіі выбіраюцца асобы якія ёсьць паўнапраўнымі сябрамі Парафіі, як адзначана ў параграфе 34 гэтага Статуту. У выпадку сьмерці, адмовы ці звальненьня сябры з Рады або Камісіі, на звольненае месца, Парафіяльная Рада за згодаю Кіраўніка, вызначае новага сябру ці сяброў да канца кадэнцыі. Адыходзячы сябра мусіць перадаць Кіраўніку Парафіі ўсе парафіяльныя дакумэнты, грошы ды іншыя рэчы, што належаць да Парафіі ці Царквы, якія былі пад ягоным наглядам у сувязі з ягонай службай у Парафіяльнай Радзе.
Б. Парафіяльны Сход
87. Парафіяльная Рада, у поўнай згодзе з Кіраўніком Парафіі, склікае Пара фіяльны Сход паводле лісты парафіянаў паўнапраўных да ўдзелу на парафіяльным сходзе. Гэтая ліста мае быць вывешана на парафіяльнай дошцы абвестак за чатырнаццаць дзён перад сходам. Права голасу і ўдзелу на Парафіяльным Сходзе маюць парафіяне якія: аплацілі парафіяльныя складкі й не залягаюць больш за год да сходу, і падпарадкоўваюцца вымогам адзначаным ў параграфах , 33 і 102 гэтага статуту.
88. Пасьля Малітвы прачытанай Кіраўніком Парафіі, Парафіяльны Сход адчыняе старшыня Парафіяльнае Рады. Парафіяльная Рэвізійная Камісія правярае права моцнасьць галасоў прысутных згодна лісты адзна чанай у параграфе 87 гэтага статуту. Па ўстанаўленьні паўнапраўнасьці Сходу пра водзяцца выбары старшыні сходу, заступніка старшыні й сакратара сход ды перадаецца ім кіраўніцтва сходам. Парафіяльны сход паўнапраўны пры наяўнасьці палавіны (50%) паўнапраўных парафіянаў прысутных асабіста або праз упаўнаважаньні. Ня прысутны паўнапраўны парафіянін можа даць сваё ўпаўнаважаньне - якое мусіць быць пісанае - іншаму паўнапраўнаму парафіяніну галасаваць ад яго імя. Толькі два ўпаўнаважаньні на адну й тую самую асобу й на кажны голас павінна быць асобнае ўпаўнаважаньне. Усе пытаньні на Парафіяльным Сходзе вы рашаюцца звычайнай бальшынёй галасоў. Галасаваньне праводзіцца праз пады маньне рук, але на жаданьне двох або больш паўнапраўных парафіянаў яно мае быць тайным.
89. Не пазьней як два тыдні да сходу, сакратар Парафіяльнае Рады паведамляе пісьмова ўсіх парафіянаў пра Парафіяльны Сход, падаючы час, дзень і месца ды парадак нарадаў сходу. У тым самым часе ён мае вывесіць копію гэтага паве дамленьня на дошцы абвестак і на відным месцы ў будынку ў якім гэты сход мае адбыцца. Сьвятар мае прачытаць гэтае паведамленьне ў канцы Багаслужбаў пачынаючы за два тыдні перад датай сходу. У выпадку, калі-б парафіяльная рада адмовілася склікаць парафіяльны сход, тады гэты сход склікае парафіяльная рэвізійная камісія ў паразуменьні з кіраўніком. Калі кіраўніком ёсьць епіскап, тады ён сам можа склікаць гэты сход паводле свайго меркаваньня.
90. Звычайны Гадавы Парафіяльны Сход склікаецца ў другой палавіне месяца лютага кажнага году й на ім разглядаюцца бягучыя справы парафіі і, калі прыпа даюць, выбары органаў парафіі.
91. Пры недастатковым ліку паўнапраўных парафіянаў на сходзе, як адзначана ў параграфе 88гэтага статуту, парафіяльная рада, у паразуменьні з кіраўніком, вызначае новую дату сходу, які павінен адбыцца не раней за дваццаць і не пазьней за шэсьцьдзесят дзён ад дня не-адбытага сходу. Парадак нарадаў Адложанага Парафі яльнага Сходу той самы, што на не-адбытым сходзе.
92. Надзвычайны Парафіяльны Сход склікаецца ў выпадку канечнай патрэбы: на жаданьне кіраўніка, парафіяльнай рэвізійнай камісіі, кіраўнічага епіскапа або на заяву, падпісаную ня менш шасьцю паўнапраўнымі парафіянамі. Надзвычайны сход мае прыняць пастанову ў тых справах, дзеля якіх гэты сход быў скліканы. Усе заявы падаюцца кіраўніку й парафіяльнай радзе з вызначэньнем мэты, дзеля якой сход мае быць скліканы.
93. Усе пастановы Парафіяльнага Сходу ўпісваюцца да пратаколу за подпісам кіраўніка парафіі, старшыні й сакратара сходу. Не пазьней за месяц пасьля сходу, копія пратаколу мае быць перасланая на зацьверджаньне Кіраўнічаму Епіскапу ў юрысдыкцыі якога гэтая парафія знаходзіцца. Новавыбраная Парафіяльная Рада й Парафіяльная Рэвізійная Камісія ды ўсе пастановы сходу лічацца важнымі й аба вязваючымі пасьля зацьверджаньня іх Кіраўнічым Епіскапам,
ХV. МАНАСТЫР
94. Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, на падставе царкоўных правілаў, можа засноўваць мужчынскія й жаночыя манастыры, якія маюць свае правілы манашага жыцьця зацьверджанага Саборам Епіскапаў БАПЦ. Усе манас тыры, што знаходзяцца ў межах Епархіі, падлягаюць беспасрэдна ўладзе Кіраўнічага Епіскапа Епархіі. Кіраўнічы Епіскап вызначае ў манастыр архімандрыта ці ігумена. Пры манастырох могуць існаваць, з дазволу дзяржаўных уладаў, розныя прадпры емствы і ўстановы годныя манаскаму жыцьцю.
95. Манастыр можа падлягаць беспасрэдна ўладзе Першага Герарха БАПЦ, але на гэта мае быць пастанова Сабору Епіскапаў; тады ён завецца стаўрапігіяльным манастыром.
ХVІ. БРАЦТВЫ й СЯСТРЫЦТВЫ
96. Пры парафіях могуць засноўвацца Брацтвы й Сястрыцтвы, з мэтай большага ажыўленьня рэлігійнага й асьветнага жыцьця, утрыманьня ў адпаведным стане храму, супрацоўніцтва ў арганізацыі ўрачыстых Багаслужбаў і дзеля дабрачыннасьці. Рэгуляміны Брацтва й Сястрыцтва зацьвярджае Кіраўнічы Епіскап.
ХVІІ. МІСІІ
97. Для пашырэньня праваслаўнай веры й абароны праваслаўных вернікаў ад ілжывых навукаў, арганізуюцца місіянэрскія гурткі, з Ерэям на чале, якія працуюць на аснове правілаў, выпрацаваных Саборам Епіскапаў БАПЦ. Кажны місіянэр мае быць паўнапраўным вернікам БАПЦ, як адзначана ў параграфе гэтага статуту.
ХVІІІ. ПРАДСТАЎНІЦТВЫ
98. У мясцох аддаленых ад асяродка парафіі, могуць існаваць прадстаўніцтвы, дзе жыве тры ці больш сем'яў паўнапраўных парафіянаў. Яны выбіраюць спаміж сябе аднаго прадстаўніка, які трымае сталую лучнасьць з Кіраўнічым Парафіі й з Пара фіяльнай Радай. Усе сябры Прадстаўніцтва маюць аднолькавыя правы й абавязкі як іншыя парафіяне. Пры прадстаўніцтве можа быць прыпісная капліца, як адзначана ў параграфе 106 гэтага статуту.
ХІХ. ШКОЛЫ
99. Пры епархіях БАПЦ можна адчыняць вышэйшыя школы й курсы для пад рыхтоўкі кандыдатаў на сьвятароў і дырыгентаў хораў, а пры парафіях - нядзель ныя школы. Таксама могуць існаваць і іншыя асьветныя ўстановы. Рэгулямін для епархіяльнай школы апрацоўвае й зацьвярджае Рада БАПЦ. У фінансавых справах школа пры епархіі падпарадкаваная Епархіяльнай Управе. Рэгулямін і праграму для нядзельных школаў зацьвярджае Парафіяльная Рада а настаўнікі адказныя за арганізацыю й навучаньне у школе. Фінансаваньне ня дзельных школ ёсьць абавязкам Парафіяльнае Рады.
ХХ. АПЕКА
100. Калі на гэта ёсьць магчымасьць, БАПЦ можа мець касу забясьпечаньня, якой кіруе Кансысторыя. Удзельнікамі касы могуць быць: усё сьвятарства й сталыя ра ботнікі пры ўстановах БАПЦ. Каса забясьпечаньня выплачвае пэнсіі сваім пара фіянам па старасьці або па выслузе, ці з прычыны цяжкой хваробы. Пры епархіях могуць існаваць касы дапамогі для вернікаў БАПЦ - удовам, сіротам, зацяжна хворым ці студэнтам. Касай пры епархіі кіруе Епархіяльная Ўправа. Правілы касаў выпра цоўвае Рада БАПЦ.
ХХІ. ЦАРКОЎНЫЯ ПРЫБЫТКІ
101. Царкоўныя прыбыткі складаюцца з наступнага: з ахвяраў, аплаты за трэбы, выручак з імпрэзаў і прадпрыемстваў пры манастырох; парафіяльных складак, талерачных збораў, прадажы сьвечак, абразоў, крыжыкаў і кніжак ды часопісаў; асабовага падатку які йдзе на патрэбы Кансысторыі, або Рада БАПЦ можа вызначыць якую іншую формулу для фінансаваньня Кансысторыі
102. Кажны парафіянін, хто кончыў васемнаццаць гадоў жыцьця, абавязаны плаціць у парафію складку, вызначаную парафіяльным сходам. На іхнюю просьбу, ад парафіяльных складак могуць быць звольненыя: удовы з дзяцьмі маладзейшымі за 18-ці летніх, студэнты й ня-дужныя.
ХХІІ. ЦАРКОЎНАЯ МАЁМАСЬЦЬ
103. Уся рухомая й нерухомая маёмасьць, як: храмы, капліцы, будынкі, могільнікі і ўвесь інвэнтар -куплены ці ахвяраваны праз каго-колечы, фонды банкавага конта ці касы, што знаходзяцца ў карыстаньні пад уладай і кіраўніцтвам місіяў, манастыроў, епархіяў і Кансысторыі, якія належаць да юрысдыкцыі БАПЦ -усё гэта бясспрэчная ўласнасьць Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
104. Уся рухомая й нерухомая маёмасьць, як: храмы, капліцы, будынкі, могільнікі і ўвесь інвэнтар - куплены ці ахвяраваны праз каго-колечы, фонды банкавага конта ці касы, што знаходзяцца ў карыстаньні пад уладай і кіраўніцтвам парафіяў якія належаць да юрысдыкцыі БАПЦ - усё бясспрэчная ўласнасьць Парафіяў Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
105. Усе ўстановы, як: місіі, парафіі, манастыры, епархіі й інстытуцыі пры епархіях маюць, што кажныя тры гады, ўкладаць сьпісы царкоўнай маёмасьці і копіі сьпісу перасылаць у Кансысторыю.
106. Будова новага храму ў парафіі мае праводзіцца пад наглядам будаўнічага камітэту, выбранага на парафіяльным сходзе, з дазволу кіраўнічага епіскапа і ў згодзе з Кансысторыяй на аснове правілаў БАПЦ.
ХХІІІ. ДАКУМЭНТЫ
107. Усе дакумэнты на куплю або продаж зямлі ці будынку, робленыя місіямі, парафіямі, манастырамі ці епархіямі, маюць быць юрыдычна аформленыя даверанымі, адзначанымі ў параграфе 29 гэтага статуту, на імя і ад імя Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
108. Усе акты дагавору місіі ці парафіі з іншымі арганізацыямі маюць быць дак ладна ў згодзе з пастановамі Парафіяльнай Рады або сходу парафіі ды зацьвер джаныя кіраўнічым епіскапам, у юрысдыкцыі якога гэтая парафія знаходзіцца.
109. Усе акты дагавору манастыра ці епархіяльнай управы з іншымі аргані зацыямі ці адзінкамі маюць быць дакладна ў згодзе з пастановамі Епархіяльнай Управы ды зацьверджаныя Радай БАПЦ.
110. Усе акты дагавору Кансысторыі БАПЦ з іншымі аргані зацыямі ці адзінкамі маюць быць дакладна ў згодзе з пастановамі Рады БАПЦ.
111. Усе арыгіналы дакумэнтаў, робленыя ўстановамі адзначанымі ў параграфах , 108 і 109 гэтага статуту, маюць перахоўвацца на мясцох, а копіі перасылаюцца ў Кансысторыю БАПЦ.
112. Архіў БАПЦ уключна епархіяў, манастыроў і парафіяў перахоўваецца ў Кан сысторыі БАПЦ.
ХХІV. ПЯЧАТКІ
113. Кансысторыя мае сваю круглую пячатку. У першым крузе навонкі напісаны ўрадавай мовай краіны надпіс раўназначны зьместу ў беларускай мове: ''БЕЛАРУСКАЯ АЎТАКЕФАЛЬНАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА'', які напісаны ў другім крузе. У сярэдзіне пячаткі зьмешчаны Ефрасіньнеўскі Крыж; над крыжам у ўра давай мове, а пад крыжам у беларускай мове - «Кансысторыя». Гэтую пячатку перахоўвае Епіскап - Старшыня Кансысторыі, і толькі ён мае права ужываць яе.
114. Пячаткі епархіі й парафіі такія самыя, як Кансысторыі, толькі замест слова «Кансысторыя» трэба напісаць «(тэрыторыя) Епархія» для епархіі, і «Парафія Сьв. (імя) у (места)» для парафіі. Епархіяльную пячатку перахоўвае й мае права ўжываць яе кіраўнічы епіскап. Парафіяльную пячатку перахоўвае й мае права ўжываць яе кіраўнічы парафіі.
ХХV. ЗЬМЕНЫ Й ПАПРАЎКІ СТАТУТУ
115. Зьмяніць або паправіць гэты статут мае права толькі Сабор БАПЦ. Прапанову зьмены некаторых правілаў гэтага статуту можа падаць Сабор Епіскапаў, Рада БАПЦ ці Епархіяльная Ўправа. Усе прапановы зьмены ці папраўкі гэтага статуту падаюцца Радзе БАПЦ праз Кансысторыю.
116. Рада БАПЦ паклікае да жыцьця статутовую камісію з трох асобаў (адзін епіскап ідвох знаўцаў царкоўнага права) дзеля выпрацаваньня праекту статута, які мае быць зацьверджаны праз Раду БАПЦ й толькі тады ён падаецца Сабору БАПЦ на зацьверджаньне.
ХХVІ. ЛІКВІДАЦЫЯ
117. Ліквідацыя манастыра, парафіі ці місіі можа адбыцца толькі за згодай і ўказаньнем Кансысторыі. У выпадку неабходнасьці ліквідацыі іх або пераходзе іх у іншую, не БАПЦ, юрысдыкцыю: уся маёмасьць нерухомая - зямля, храмы й будынкі з усім абсталяваньнем, і рухомая маёмасьць - увесь інвэнтар, кнігі, дакумэнты й архіў, і банкавае конта й грошы-гатоўка, усё, што знаходзілася да гэтага часу пад уладай гэ тых установаў - манастыра, парафіі й місіі, - аўтаматычна пераходзяць пад уладу Кансысторыі, як уласнасьць БАПЦ.
118. 3 хвілінай прыняцьця на агульным сходзе намеру ліквідацыі парафіі, ці пастановы пра ліквідацыю манастыра, або місіі, або пры пераходзе іх у іншую, не БАПЦ, юрысдыкцыю, сказаная маёмасьць аўтаматычна пераходзіць пад кантролю Кансысторыі БАПЦ. У ўстановах, якіх гэта датычыць, ніякая асоба ані інстытуцыя ня маюць права рабіць ніякіх дакумэнтаў куплі, або прадажы зямлі, храму ці іншага будынку, ані іншай царкоўнай маёмасьці, ані рабіць дагавору з іншымі аргані зацыямі, згуртаваньнямі, фірмамі і ўстановамі, ані прадаваць або забіраць што-небудзь з царкоўнай маёмасьці да свайго ці каго іншага дому, ані аддаваць яе якой іншай асобе. Кажны хто парушыць гэтае правіла ёсьць адказны прад законам.
119. Калі-б здарылася, што Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква засталася без Епіскапаў, то яна становіцца асірацелай Царквою. У гэтым выпадку кіраўніцтва БАПЦ перабірае Рада БАПЦ на чале з сьвятаром, найстарэйшым векам, або найбольш уздольненым да адміністраваньня. Гэткае кіравецтва ёсьць часовай кіраўнічай установай БАПЦ да скліканьня Надзвычайнага Сабору БАПЦ. Над звы чайны Сабор асірацелай БАПЦ мае быць скліканы на працягу шасьці месяцаў ад даты асірочаньня.
ХХVІІ. СІЛА СТАТУТУ
120. У асноўным гэты статут быў прыняты на Саборы Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы дня 28-га травеня 1972-га году ў храме Жыровіцкае Божае Маці ў Гайленд Парку, Нью Джэрзі, З.Ш.А., і ўвайшоў у сілу з хвілінай яго подпісу дня першага студзеня тысяча дзевяцьсот семдзесят шостага году. Папраўкі/зьмены да статуту былі прынятыя на Саборы Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы дня 30-га жнівеня 2003-га году ў храме Жыровіцкае Божае Маці ў Гацленд Парку, Нью Джэрзі, З.Ш.А. і новы статут ўвайшоў ў сілу з хвілінай яго подпісу дня трыццаць першага жнівеня, дзьве тысячы трэцяга году.
З днём уваходу ў сілу гэтага статуту, адзінага для ўсяе Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, уключна з усімі яе парафіямі, трацяць сілу ўсе дасюлешнія мясцовыя статуты епархіяў, парафіяў ды іншыя.